Гэта старонка прысвечана творцам, даследчыкам, грамадскім ініцыятывам і арганізацыям, якія зрабілі ўнёсак у захаванне культурнай спадчыны Беларусі.

Мы збіраем тут фотаздымкі, успаміны, архіўныя дакументы і даследванні – усё, што сведчыць аб аграмаднай працы, якую дзесяцігоддзямі рабілі беларусы каб ідэнтыфікаваць, захаваць або аднавіць архітэктурныя помнікі ці элементы нематэрыяльнай спадчыны. Пачынаючы ад 1920-х, праз 1960-я і 1990-я гады гэтыя людзі фактычна адтварылі саму Беларусь, як самастойную культурную прастору. І гэта праца працягваецца!

Да апошняга часу гісторыя гэтых намаганняў была вядома толькі вузкаму колу адмыслоўцаў. Аддаючы жыццё захаванню ці даследванню гісторыі самой спадчыны, амаль ніхто з экспертаў і ўдзельнікаў падзей не ставіў мэты напісаць гісторыю яе захавання. Мы імкнемся ўзнавіць гэты прагал і заклікаем вас далучацца да нашай дзейнасці!

Рамантыкі і візіянеры: гісторыя беларускай савецкай рэстаўрацыі

Выстава.jpg

Віртуальная выстава прысвечана савецкаму перыяду гісторыі Спецыяльных навукова рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў (СНРВМ). Змяшчае фотаздымкі, відэа, а таксама ўспаміны саміх рэстаўратараў. Аўтар...

Як прыняць удзел?
Калі вы валодаеце каштоўнымі матэрыяламі, мы просім запоўніць папярэднюю форму для іх апісання.
Калі вы маеце пытанні ці прапановы, калі ласка пішыце нам на пошту belarus.heritage.history@gmail.com