Прысвячэнне рэстаўратарам

У 1960-я гады, на тле паступовай актуалізацыі нацыянальнай гісторыі, стварэння Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў і артыкуляцыі, такім чынам, запыта на захаванне культурнай спадчыны, беларусы на розных узроўнях сталі ўсё настойлівей патрабаваць, каб хтосьці нарэшце заняўся помнікамі: літаральна строс з ніх пыл, залатаў дзіркі, навёў парадак і прад'явіў усім як прадмет агульнага гонару. Грамадства патрабавала рэстаўрацыі!

1960-я гады – час інстытуцыялізацыі беларускай рэстаўрацыі – былі не толькі перыядам стварэння падставовых інстытутаў спадчыны ў БССР, але і эпохай тэхнічнага паскарэння. У вачах грамадскасці 1960-х гг. рэстаўратары – практычна новыя касманаўты. Касманаўты адраджэння, якія адпраўляліся ў далёкі шлях, у мінулае, каб прынесці адтуль нечуваныя каштоўнасці, што маглі б умацаваць нацыянальную ідэнтычнасць.

Наша віртуальная выстава складаецца перадусім з фотаздымкаў, якія мы адшукалі ў публічных і непублічных асабістых архівах рэстаўратараў – непасрэдных удзельнікаў гэтай дасюль малавядомай гісторыі.

Запрашаем прайсці ў наступны раздзел!

Прысвячэнне рэстаўратарам